Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

“Лета з кнігай”

Напрыканцы лета 2018 года ў бібліятэцы Уздзенскага ліцэя былі падведзены вынікі акцыі “Лета з кнігай” У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі ліцэя і іх унукі, навучэнцы, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і проста жыхары пасёлка. Аліева Эльвіра, напрыклад, вучаніца Сямёнавічскай школы, якая жыве ў пасёлку Першамайск. Яна ўжо сталы чытач бібліятэкі і актыўна ўключылася ў работу. У спаборніцтве за прыз заваявала 3 месца. Разам з татам Адалатам Аліевым дзяўчынка шчыравала, калі ішла падрыхтоўка да фінальнага акорда мерапрыемства: узнагароджвання пераможцаў і арганізацыі салодкага стала з гарбатай. Адалат Аліеў забяспечыў мерапрыемства самаварам і іншымі прыборамі для гарбаты.Трэцяе месца раздзяліла з Эльвірай Мілана Крыцук, якая жыве ў Мінску і лета праводзіла ў бабулі Ірыны Фёдараўны Крыцук, якая, дарэчы, з’яўляецца ветэранам ліцэя: працавала выхавацелем у інтэрнаце. Мілана, на жаль, не змагла атрымаць узнагароду асабіста, але бабуля перадасць унучцы прыз. Ну а мы спадзяёмся, што дзяўчынка стане сталым чытачом не толькі нашай бібліятэкі і стане дасведчаным спецыялістам , і зусім не важна ў якой сферы, бо, як кажуць, “інфарміраваны – узброены”. Другое месца ў напружанай , але захапляльнай і карыснай гонцы за інфармацыяй і за прыз, безумоўна ж, заняла Дамініка Шаруенава. Дзяўчынка за лета вывучыла шмат вершаў і, хто ведае, можа сама калі пачне іх пісаць. Дапамагала ўнучцы бабуля Тамара Мікалаеўна Кучук, якая працуе ў ліцэі бухгалтарам. Ну а першае месца заняў Лысенка Арсеній. Хлопчык так хацеў апярэдзіць дзяўчынак, што і сапраўды нашмат болей прачытаў кніг і вельмі актыўна працаваў у чытальнай зале бібліятэкі, бо ўлічвалася не толькі колькасць самастойна прачытаных кніг, але і пераказ прачытанага бібліятэкару, удзел у калектыўных гутарках з іншымі чытачамі. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны ўдзячнымі лістамі ад ліцэя, кнігамі з аўтографам бібліятэкара і пісьменніцы Зоі Калкоўскай, ну і, безумоўна ж, каштоўнымі прызамі. На гарбату завітала і ліцэістка Марыя Хрысто разам з майстрам Чаглей Людмілай Уладзіміраўнай. Дзяучынка не ўдзельнічала ў акцыі, але для яе, спадзяёмся, будзе карысна даведацца, што бібліятэка тое месца, дзе жыве мудрасць, што гэта храм ведаў, якія проста жыццёва важна набываць, каб быць паспяховым, запатрабаваным членам грамадства. Ну а акцыя працягваецца. Наперадзе падвядзенне вынікаў сярод навучэнцаў. А ўвогуле яна будзе праходзіць пад назвай “Навучальны год з кнігай”.