Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

З юбілеем, ліцэй!

Юбілейная вечарына, прысвечаная 60-годдзю нашай установе адукацыі “Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэ”, прайшла 22 чэрвеня 2018 года.

Бадай, амаль кожная сям’я ў раёне мае дачыненне да нашай установы: тут набывалі першую рабочую прафесію нашы бацькі, браты, сёстры, знаёмыя. А колькасць выпускнікоў, падрыхтаваных нашым ліцэем (колішнім вучылішчам механізацыі), вымяраецца тысячамі.

Сярод шматлікіх гасцей вечарыны былі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, раённага выканаўчага камітэта, калегі з устаноў адукацыі Мінскай вобласці, базавых гаспадарак раёна, сацыяльныя партнёры, якія на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць з ліцэем, і, вядома ж, ветэраны, для якіх гэта мерапрыемства стала своеасаблівай сустрэчай з маладосцю.

Шчыра вітала ўсіх дырэктар Алёна Яўгеньеўна Яўсюк.

У поўным росквіце сіл сустрэў ліцэй свой юбілей. Касцяк яго, як і некалі, складаюць таленавітыя, творчыя, нераўнадушныя педагогі. Для многіх з іх ліцэй – больш чым месца працы. Такім ён быў і для былых дырэктараў Мікалая Юльянавіча Бурака, Уладзіміра Сцяпанавіча Летуна, Васілія Ціханавіча Бераснева, якія прысутнічалі ў зале.

Са словамі ўдзячнасці звярнулася рэктар абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Уладзіміраўна Сітнікава, падкрэсліўшы, што ўсе поспехі ўстановы залежаць ад калектыву, які фарміруецца на кожным этапе свайго станаўлення. А галоўная задача персаналу – зрабіць усё магчымае, каб было камфортна і здорава ўсім, хто прыходзіць вучыцца ва ўстанову, каб усё атрымлівалася і каб заўсёды побач былі патрэбныя людзі.

Ва ўсіх кутках Уздзеншчыны працуюць выпускнікі ліцэя – механізатары, вадзіцелі, газазваршчыкі, швачкі, прадаўцы, кандытары, цырульнікі… Шмат цёплых слоў сказала ў адрас калектыву намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Алегаўна Федчанка. А прадстаўнікі гаспадарак «Новае жыццё», «Агра-Кухцічы», «Гарадок», райспажыўтаварыства, Дзяржынскай швейнай фабрыкі «ЭЛИЗ», прыватнага прадпрыемства «Корна плюс», дзе працуюць выпускнікі ліцэя, пацвердзілі высокі ўзровень іх падрыхтоўкі.

Увогуле юбілейная вечарына была шчодрай на ўзнагароды. Граматы, кветкі, сувеніры дасталіся амаль усім, хто знаходзіўся ў святочнай зале. Уручалі іх адміністрацыя ліцэя, прадстаўнікі прафсаюзных і маладзёжных арганізацый.

Шмат добрых слоў адрасавалі юбіляру старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Аляксееўна Варанко, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзімір Яўгеньевіч Казючыц, калегі з Чэрвеня, Клецка, Дзяржынска.

Працавала зваротная сувязь з залай. Адказы «з месцаў» на нечаканыя пытанні вядучай Алены Аляксандраўны Лапанік былі простыя і душэўныя. Толькі светлыя пачуцці пакінулі гады працы ў ліцэі ў Тамары Канстанцінаўны Дзяменцьевай, Вольгі Рыгораўны Бокуць-Чабатаровай, Валянціны Уладзіміраўны Ляўшук, Леаніда Аляксандравіча Зяборы і іншых.

Гонарам любой навучальнай установы з’яўляюцца яе выпускнікі. Не перастае цікавіцца іх лёсамі, радуецца за далейшыя поспехі сваіх выхаванцаў і калектыў ліцэя. З вялікай павагай называлі вядучыя прозвішчы выпускнікоў, якія ў ліку шаноўных гасцей прысутнічалі ў зале. Сярод іх – падпалкоўнікі Аляксандр Бець і Алег Рыдзецкі, дырэктар ПУП «АўтаПрэстыж АВ» Аляксандр Азаркевіч, начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Віктар Насілоўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў.

Па-мастацку вітаючы сваю альма-матар, У. Радзівілаў паабяцаў завітаць сюды з канцэртам. Дарэчы, і жонка яго, Таццяна Аляксандраўна, адпрацавала тут шэсць гадоў майстрам вытворчага навучання.

І такіх прыемных сюрпрызаў, падарункаў было шмат.