Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

"Выратавальныя" бяседы з ліцэістамі


Цікава і пазнавальна прайшла сустрэча прадстаўнікоў Уздзенскага РАНСа з навучэнцамі сельскагаспадарчага ліцэя ў рамках прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!”. Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Цітко і інспектар групы прапаганды і навучання Ксенія Андросік рассказалі падлеткам пра асноўныя прычыны узнікнення пажараў у жылым фондзе, падкрэслілі актуальнасць такой прычыны пажару, як парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных прыбораў, пераканаўча папрасіўшы не пакідацць без догляду працуючыя пральныя машыны, мабільныя тэлефоны ў час падзарадкі.

Таксама падчас бяседы з выратавальнікамі ліцэісты даведаліся пра аператыўную абстаноўку па пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях у раёне, вобласці, рэспубліцы, уважліва слухалі аповяд пра выпадкі, калі агонь знішчае не толькі маёмасць людзей, але і марнуе жыцці як дарослых, так і дзетак. Напрыканцы сустрэчы ліцэісты праглядзелі дакументальны відэафільм “Слёзы Галубіцы”, сюжэт якога заснаваны на рэальных падзеях. Гісторыя пра некалі шчаслівую сям’ю, якая жыла ў вёсцы Галубіцы і амаль усё яе члены загінулі ў пажары, закранула сэрцы ўсіх прысутных. На развітанне выратавальнікі пажадалі навучэнцам шчаслівых і доўгіх дзён маладога жыцця, гарантам якога стане захаванне правілаў пажарнай бяспекі.

Марыя БУЛАШ, педагог-арганізатар ліцэя