Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

110 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса


6 мая 2014 года споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, беларускага паэта Паўлюка Труса.

Нарадзіўся паэт у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям'і. У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку, у 1927 г. – Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум.

Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты "Палеская праўда" (1927-1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1929).

З першымі творамі выступіў у друку ў 1923 г. Друкаваў свае вершы ў газетах "Беларуская вёска", "Звязда", "Савецкая Беларусь" і ў часопісе "Маладняк". Пры жыцці паэта выйшлі два зборнікі: "Вершы" (1925) і "Ветры буйныя"(1927).

Пазней выйшлі зборнікі паэзіі Збор твораў (1934), "Творы" (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), "Новай квадры настаў маладзік" (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей выдадзена кніга паэзіі "Падаюць сняжынкі" (1983).

30 жніўня 1929 года Паўлюк Трус, захварэўшы на брушны тыф, памёр.

У ліцэі да юбілею Паўлюка Труса ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава, а ў кабінеце беларуская мовы і літаратуры пастаянная экспазіцыя. Ва ўсіх навучальных групах былі праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

Сярод навучэнцаў 1 курса праведзены конкурс чытальнікаў вершаў "Паўлюку Трусу прысвячаецца", аб'яўлены конкурс відэапрэзентацый, вынікі якога будуць падведзены ў чэрвені.