Праздник Урожая | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Праздник Урожая


19.11.2014 у ліцэі прайшло свята ўраджаю. Да яго з адказнасцю рыхтаваліся ўсе – і навучэнцы, і выкладчыкі. Кожная група прадставіла ўвазе гасцей кампазіцыі з агародніны і садавіны, галінак, лісця і кветак, аформленыя з густам, фантазіяй, а дзесьці – і з жартам.

Хлебам-соллю і прыветлівым словам ліцэісты сустракалі гасцей, запрашалі ўсіх пазнаёміцца з выстаўкай работ. Уразілі "дрэва шчасця" з шышак, зайчаня з капусты, вусень з яблыкаў, дзіцячыя цацкі з морквы, дрэва з павуціннем, букет з капусты, морквы, цукровых і чырвоных буракоў, смяшарыкі з цыбулі і яблыкаў.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар установы Алег Паўловіч. Алег Аляксандравіч уручыў граматы за актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю Уладзіміру Шчыгельскаму, Яўгенію Шастаку, Аляксандру Канышку, Віталію Бураку, Васілію Квяткоўскаму, Сяргею Казлоўскаму, Аляксандру Мінееву, Аліне Лях, Вераніцы Зяньковіч, Анастасіі Клачковай, Аліне Петух, Лізавеце Кісель, Яне Васілеўскай і Віялеце Кастрыцкай.

Галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Пнеўская за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўстановы ўручыла навучэнцы ліцэя Валянціне Лятун пасведчанне на атрыманне прафсаюзнай стыпендыі ў першым семестры гэтага навучальнага года ад абласнога прафсаюза работнікаў АПК, а пераможцам конкурсу асенніх кампазіцый (імі сталі навучэнцы 609-й, 610-й і 552-й груп) – духмяныя караваі.

Заахвочвальны падарунак ад райкама БРСМ атрымала група № 550, якая прадставіла на сваім стале акрамя духмяных піражкоў і булачак сімпатычных парсючкоў. А яшчэ першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч уручыла білеты і значкі новым членам маладзёжнай арганізацыі.

Сёлета ў час летняга семестра навучэнцы працавалі ў гаспадарках раёна на трактарах і камбайнах, у сталовых і будаўнічых брыгадах. Восенню, нягледзячы на выпрабаванне дажджом і ветрам, яны збіралі на палях падшэфных гаспадарак бульбу, буракі, у садзе – яблыкі.

Лепшым падарункам усім сталі вершы і песні ў выкананні Аляксандра Бадуна, Юліі Цітко, Валянціны Лятун і іншых ліцэістаў.