Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Сардэчная сустрэча

Нядаўна ў чытальнай зале ліцэя адбылася паэтычная гасцёўня, галоўнай гераіняй якой была вядомая паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца Ірына Эрнэстаўна Багдановіч. На ёй прысутнічалі навучэнцы групы 609, настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры, прадпрымальнік Нікітка Аляксандр Іванавіч, які з’яўляўся арганізатарам гэтай сустрэчы.

Ірына Эрнэстаўна – чалавек апантаны, улюбёны ў беларускую мову і літаратуру, добра ведае пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, іншых знакамітых людзей нашай Радзімы.

Многа цікавага даведаліся прысутныя пра І. Багдановіч: скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, працавала вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1996 года – дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ, кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ірына Эрнэстаўна з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў: "Чаравікі маленства", "Фрэскі", "Вялікдзень", "Альбом першакласніцы", "Сармацкі Альбом", "Прыватныя рымляне". Ёсць у яё і вялікія манаграфічныя творы: "Янка Купала і рамантызм", "Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння".

З вялікім задавальненнем, цікава, эмацыянальна прэзентавала паэтэса свой новы зборнік вершаў "Душа лістападу", выдадзены ў 2012 годзе беларускім "Кнігазборам". У гэтай кнізе гучыць паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Ёсць тут і раздзел перакладаў "Старапольскае рэха Беларусі", які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў.

З цікавасцю слухалі прысутныя аб мецэнатскай дзейнасці асветніцы Магдалены Радзівіл, якая пражывала ў маёнтку, на тэрыторыі якога зараз знаходзіцца наш ліцэй, займалася выданнем кніг, газет і з’яўлялася прапаведніцай беларускай мовы і культуры. Дзякуючы Магдалене Радзівіл быў выдадзены адзіны зборнік вершаў вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча "Вянок", стагоддзе якога будзе адзначацца ў наступным годзе.

Не менш цікава было даведацца аб гісторыі паходжання беларускіх слоў "ага", "васпан", "васпані", "ружанец", аб слоўніку Насовіча, аб рабоце над некаторымі раздзеламі беларускай энцыклапедыі.

Напрыканцы сустрэчы І. Э Багдановіч падарыла бібліятэцы сваю кнігу "Душа лістападу" з аўтографам і найлепшымі пажаданнямі навучэнцам і выкладчыкам ліцэя, сфатаграфавалася, прайшлася па гістарычных месцах на тэрыторыі ліцэя.