Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Яе вялікасць кніга


Менавіта пад такою назваю праходзіла 13 верасня ў Уздзенскім ліцэі мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бібліятэк. У чытальнай зале ў гэты дзень было назвыкла шматлюдна. Вядучыя, навучэнкі 614 групы Вольга Дземянкова, Дзіяна Альховік і Лідзія Піліпчук зрабілі экскурс у мінулае бібліятэчнай справы, чыталі вершы, цытаты знакамітых людзей… На экране мультымедыа дэманстраваліся слайды з гісторыі бібліятэчнага руху. У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына, пераможцай якой стала Аляксандра Данільчык, за што атрымала ў дар кнігу. Лістамі падзякі і прэміямі былі таксама адзначаны і актывісты бібліятэкі: 614 група і яе куратар Галіна Міхайлаўна Лысенка, майстар Ларыса Іванаўна Рамановіч, вышэйзгаданыя навучэнкі Вольга, Дзіяна і Лідзія. Удзячныя словы за дапамогу ў рабоце бібліятэкі прагучалі і ў адрас Галіны Сяргееўны Савуцінай, Наталлі Кімаўны Мацкевіч, Дзіяны Сяргееўны Кожухавай і іншых работнікаў ліцэя.