Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Першамайск рыхтуецца да свята

Першамайск рыхтуецца да свята

27 красавіка карэспандэнты «Чырвонай зоркі» напярэдадні Свята працы завіталі ў пасёлак Першамайск, дзе змешчана наша установа адукацыі "Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй". Чым жыве пасёлак з багатым гістарычным мінулым? Што ведаюць месцічы пра былую панскую сядзібу першай паловы ХІХ стагоддзя, пра кальвінскі збор – помнік архітэктуры рэнесансу з рысамі абарончага дойлідства? Хто памятае пра адну з першых у Беларусі Пагранічную МТС і як захоўваюць традыцыі папярэднікаў выкладчыкі і навучэнцы сельскагаспадарчага ліцэя?

Пра што маўчаць муры

Неаднойчы бывалі на тэрыторыі былой панскай сядзібы, хадзілі сцежкамі, па якіх апошняя ўладальніца маёнтка роду Радзівілаў Магдалена вадзіла знакамітых гасцей. На гэты раз нашым экскурсаводам стала бібліятэкар ліцэя, у мінулым – выкладчык роднай мовы, супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея, пісьменніца Зоя Калкоўская.

Падыходзім да будынка былога касцёла, двух каменных флігеляў, што калісьці стаялі па краях палаца, утвараючы адзіны комплекс. Тут цяпер доўгае цаглянае збудаванне, дзе жывуць тры сям’і. Пасля разбурэння палаца на яго месцы ў пасляваенны час з’явіўся драўляны будынак дзіцячага дома. У адным флігелі была сталовая. Зазірнуўшы праз закратаваныя вокны ў падзямелле флігеляў, можна ўбачыць выкладзеныя цэглай стаякі, па якіх цяпло падымалася ўверх, сырыя муры, трывалую цагляную кладку.

Перад палацам калісьці паміж флігелямі знаходзілася шкляная цяпліца, у якой вырошчвалі экзатычныя расліны, дрэвы. Пра гэта нагадваюць рэшткі адной з круглых мураваных калон. Расказваюць старажылы: калі ў другой палове мінулага стагоддзя падводзілі да дома ваду, наткнуліся будаўнікі ў зямлі яшчэ на адну калону. Як ні стараліся яе разбіць, нічога не атрымалася, давялося змяніць напрамак пракладкі труб, рабіць абводку. А яшчэ жывуць сведкі-відавочцы падземных хадоў. Траплялі на іх пры правядзенні земляных работ на агародзе, аднойчы (у 70-я гады) нават трактар у адзін з іх прасеў. Лазы перагароджвалі цаглянай кладкай, засыпалі пяском.

МТС – вучылішча – ліцэй

Прыгадваюць старажылы, што калісьці, яшчэ да вайны, на ўскрайку пасёлка стаялі вялікія свінафермы, дзе працавалі многія мясцовыя жыхары. Пасля вайны ў будынках панскай сядзібы (былая стайня, склады за рэчкай, тры дамы для прыслугі, каменныя флігелі і інш.) размясціліся вытворчыя памяшканні Пагранічнай МТС. Узначальваў станцыю таварыш Кароль, кавалер ордэна Леніна.

У 1958 годзе на базе МТС арганізавалі ПТВ-10. Значны ўклад у развіццё навучальнай установы, якая і сёння служыць кузняй кадраў для многіх сельгаспрадпрыемстваў Уздзеншчыны, суседніх раёнаў, унеслі яе першыя дырэктары – Міхаіл Захаравіч Белякоўскі, Анатолій Міхайлавіч Гарнак, Юрый Феліксавіч Галембеўскі, Васілій Ціханавіч Бераснеў.

У 60-х гадах пабудавалі вучэбны корпус і новы інтэрнат, у 80-х – яшчэ адзін корпус і інтэрнат для дзяўчат. У свой час тут займалася каля сямісот юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі – лічы, колькасць насельніцтва ўсяго пасёлка. У канцы мінулага стагоддзя на ўскраіне населенага пункта ўзвялі два шматкватэрныя жылыя дамы, дзе справілі наваселле выкладчыкі, супрацоўнікі вучылішча.

І сёння ў Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі працуюць дзясяткі мясцовых жыхароў.

Заслужылі павагу працай

Дружнай гаманой у перапынках паміж заняткамі выбягаюць навучэнцы ліцэя на ганак вучэбнага корпуса – падыхаць цёплым вясновым паветрам. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання падтрымліваюць парадак у скверы, дзе захаваліся яшчэ дрэвы – сведкі панскіх часоў. Даглядаюць помнік на магіле чырвонаармейца, які загінуў за савецкую ўладу ў далёкім 1919-м, ускладаюць кветкі і да магілы землякоў, што не вярнуліся з франтоў у Вялікую Айчынную.

Яраслаў Іванавіч Новік прыехаў сюды 60 гадоў таму, у маі 1958-га. Да гэтага скончыў Жыровіцкі тэхнікум механізацыі, працаваў майстрам у Браслаўскім СПТВ-32. У нашым прафтэхвучылішчы з’яўляўся майстрам вытворчага навучання, старшым майстрам. Завочна скончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, стаў выкладчыкам спецдысцыплін (трактары, сельгасмашыны), дырэктарам вячэрняй школы. Паважаюць яго за прафесіяналізм, сумленнасць, шчырасць.

Марыя Аляксандраўна Толак родам з суседніх Бярвішчаў. Усё яе працоўнае жыццё прайшло ў сценах вучылішча. Да пенсіі была майстрам, вельмі любіла сваю работу, выхавала-вывела ў людзі не адно пакаленне кваліфікаваных кветкаводаў, будучых аграномаў, за што яны і сёння выказваюць ёй словы ўдзячнасці – пры сустрэчах, у пісьмах, тэлефонных званках называць «нашай мамай».

У ліку тых, хто добрасумленна працаваў ці яшчэ працуе на карысць роднага пасёлка, мне назвалі некалькі дзясяткаў прозвішчаў: Міхаіл і Ганна Ханцэвічы, Васілій Мігун, Іван Зяневіч, Васілій Хальцаў, Пётр Купрыянаў, Вячаслаў Сафецін, Ірына Сухаверка, Аляксей Будкевіч, Мікалай Сцефановіч, Ганна Клімовіч, Уладзімір Нікалаевіч…

Дастойна працягвае традыцыі старэйшых першамайцаў і моладзь. Летась прыйшоў працаваць у ліцэй выкладчыкам фізкультуры Дзяніс Раеўскі. Для маладой сям’і (жонка Вольга выхоўвае гадавалага сына Данііла) выдзелілі два пакоі ў інтэрнаце. Набываюць маладыя людзі мэблю, трывала абсталёўваюцца на новым месцы (раней жылі з бацькамі), а куплены месяц таму аўтамабіль дапамагае падтрымліваць пастаянную сувязь з родзічамі ў Сямёнавічах, Бярвішчах, Мінску. Упершыню яны сустрэнуць Першамай у гэтых сценах, сярод ліцэістаў, а старэйшыя калегі спадзяюцца, што Раеўскія папоўняць кагорту паважаных у пасёлку людзей.