Сусветны дзень паэзіі | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка ў бібліятэцы Узденскага ліцэя адзначылі Сусветны дзень паэзіі. Вядучыя мерапрыемства навучэнцы 614 группы Дземянкова Вольга і Альховік Дзіяна расказалі прысутным пра гісторыю і традыцыі свята, мэту яго заснавання. Затым прайшло ўшанаванне 100-гадовага сакавіцкага юбіляра, беларускага паэта Паўлюка Пранузы. Прагучала інфармацыя пра жыццевы і творчы шлях пісьменніка. Кранальныя вершы паэта нікога не пакінулі абыякавымі. Была падрыхтавана і выстаўка кніг беларускіх паэтаў, сярод якіх зборнік вершаў Паўлюка Пранузы прыцягнуў асаблівую ўвагу прысутных. Сярод кніг на выставе былі зборнікі уздзенскіх паэтаў, кнігі з аўтографамі творцаў, якія ў розныя часы былі гасцямі Уздзенскага ліцэя. Мерапрыемства ўсе адзінадушна назвалі “Паэзія, якая ратуе…”