Коласаўскія чытанні | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Коласаўскія чытанні


29 лістапада у інтэрнаце ліцэя прайшлі літаратурныя чытанні па творах Якуба Коласа, якія былі арганізаваны выхавальнікамі Сауцінай Г.С, Мацкевіч Н.К. і бібліятэкарам Калкоўскай Зояй Пятроўнай. Мерапрыемства было прысвечана 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Зоя Пятроўна паўнаёміла прысутных з біяграфіяй Якуба Коласа, а затым зачытала некалькі твораў "Кветка" "Казка", урывак з паэмы "Новая зямля" і іншыя.

Падчас мерапрыемства была праведена акцыя "Чытаем разам". Напрыканцы мерапрыемства усе навучэнцы выканалі песню "Мой родны кут" з рэпертуару ансамбля "Песняры" на словы верша Якуба Коласа.

“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.