Удзел у рэспубліканскай акцыі "Адновім святыні Беларусі" | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Удзел у рэспубліканскай акцыі "Адновім святыні Беларусі"


28 чэрвеня 2017 года навучэнцы ўстановы адукацыi "Уздзенскi дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" актыўна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Адновім святыні Беларусі”, што праходзіць пад эгідай БРСМ.

Першапачаткова валанцёры маладзёжнай арганізацыі сустрэліся з настаяцелем храма Святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэем Грыгорыем Чарапеннікавым. У цені дрэў у двары храма юнакі і дзяўчаты ўважліва слухалі святара, які расказаў, як на славянскія землі прыйшло праваслаўе. Нагадаў святар і гісторыю ўздзенскага храма.

Пасля моладзь прыступіла да работы. Юнакі абкошвалі тэрыторыю вакол царквы, палівалі кветкі і маладыя дрэўцы. У будынку нядзельнай школы шчыравалі дзяўчаты, якім даручылі мыццё акон.

Прыемна было назіраць за работай падлеткаў. Іх настрой, нягледзячы, што выконвалі яны даволі празаічную работу, быў узнёслым, дзесьці нават і рамантычным. Яны жартавалі, усміхаліся, разважалі над пачутым. Адчувалася, што маладым людзям такая работа па душы, што яны ганарацца ад таго, што робяць, тым больш у такім святым месцы.

– Прымаючы ўдзел у такой акцыі юнакі і дзяўчаты не толькі робяць добрую справу, але і духоўна абагачаюцца. Часцінка духоўнасці пранікае ў іх сэрцы, і нібыта заклікае задумацца пра нешта больша важнае, узнёслае, – заўважыў і айцец Грыгорый.