Удзел у велапрабегу "Даёшь молодёжь", прымеркаванаму да Дня моладзi | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Удзел у велапрабегу "Даёшь молодёжь", прымеркаванаму да Дня моладзi


24 чэрвеня 2017 года навучэнцы ўстановы адукацыі "Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" прынялі ўдзел у велапрабегу па маршруце драйву “Даёшь молодёжь”, прымеркаванага да Дня моладзі. Юнакі і дзяўчаты, нягледзячы на пераменлівы характар надвор’я, якое песціла ўдзельнікаў марафону дажджом рознай сілы, а не сонцам і цеплынёй, паспяхова пераадолелі запланаваную дыстанцыю.

Перад тым, як аб’явіць старт велапрабегу, аматары актыўнага адпачынку завіталі ў гісторыка-краязнаўчы музей. З экспазіцыямі, прысвечанымі славутым землякам Уздзеншчыны, жыццёваму шляху святара Міхаіла Навіцкага і заморскім знаходкам калекцыянера Лолія Македонскага, іх пазнаёміла дырэктар установы Тамара Лухверчык.

Пасля калона веласіпедыстаў, сярод якіх былі не толькі прадстаўнікі нашага ліцэя, але і актывісты райбальніцы і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, і веласіпедысты са стажам, накіравалася па вызначаным маршруце. Шлях праходзіў праз вёскі Забалацце, Калінаўка, Хароміцкія, Смалінец, Загоршчына.

Фінальным пунктам значыўся загарадны комплекс “Шышкі”. Тут мокрыя, але задаволеныя веласіпедысты “прыпаркавалі” сваіх двухколавых коней каля дрэў. Некалькі хвілін спатрэбілася, каб распаліць вогнішча і трошкі сагрэцца-падсушыцца.

За гэтым няхітрым заняткам іх і засталі інструктары комплексу. Кароткі расказ пра “Шышкі-парк” – буйны востраў плошчай у 7 гектараў, дзе можна не проста адпачыць на свежым паветры ў акружэнні соснаў, але і актыўна правесці вольны час. Для гэтага тут створаны шыкоўныя ўмовы.

Далей удзельнікаў велапрабегу чакала забаўляльная праграма. Спачатку – віктарына з пытаннямі на кемлівасць, знаходлівасць і логіку, пасля – “Вяровачны гарадок” і “Скаладром”. На лоўкасць, вынослівасць і каардынацыю праверылі сябе і юнакі, і дзяўчаты. Найбольш актыўныя пасля атрымалі падарункі ад арганізатараў мерапрыемства, а гэта — раённыя арганізацыі “Белая Русь”, БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Дарэчы, на працягу ўсяго шляху бясстрашных аматараў драйву суправаджалі вопытныя інструктары, за што ім асаблівыя словы ўдзячнасці. А якім жа смачным быў абед! Булён і мясное рагу, прыгатаваныя поварам на адкрытым агні, упляталі ўсе за дзве шчакі.


Паводле публiкацый газеты «Чырвоная зорка»