ВЫБЕРЫ СВОЙ ШЛЯХ | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

ВЫБЕРЫ СВОЙ ШЛЯХ


«Кім быць? Куды пайсці вучыцца?» – гэтыя пытанні ўсё часцей задаюць сабе выпускнікі старэйшых класаў. І гэта зразумела: сёння на рынку працы аднолькава запатрабаваны высокакваліфікаваныя спецыялісты з вышэйшай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

Як не памыліцца ў выбары прафесіі, іх жа – тысячы? А так хочацца, каб былі ўлічаны інтарэсы, схільнасці, здольнасці і пажаданні самога вучня, ды і прафесія была цікавай.

Рэалізаваць сябе можна, паступіўшы ў мясцовы сельскагаспадарчы ліцэй. Тут рыхтуюць спецыялістаў, здольных прымяніць свае веды ў сельскай гаспадарцы і сферы абслугоўвання. Штогод выпускнікамі ліцэя становяцца юнакі і дзяўчаты, якія пасля атрымліваюць станоўчыя водгукі за працу ў сельгаспрадпрыемствах нашага і суседніх раёнаў, на фабрыцы «Эліз», у гасцінічных комплексах, на аб’ектах спажыўкааперацыі, у камбінатах бытавога абслугоўвання.

Цырульнік, майстар па манікюры, повар, кандытар, швачка, трактарыст, электрагазазваршчык, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», слесар па рамонце аўтамабіляў – гэтыя прафесіі можна атрымаць у ліцэі.

– Для якаснай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў створаны ўсе ўмовы: два вучэбныя корпусы, вучэбна-вытворчыя майстэрні, лабараторыі, інтэрнат, сталовая, стадыён, спартыўная і трэнажорная залы, бібліятэка, – расказвае дырэктар ліцэя Алёна Яўсюк.

– Творчы патэнцыял навучэнцы таксама могуць рэалізаваць, займаючыся ў аб’яднаннях па інтарэсах, наведваючы спартыўныя секцыі.

За тры гады навучання юнакі і дзяўчаты авалодваюць прафесіяй, адначасова атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю. А яшчэ – становяцца ўдзельнікамі розных конкурсаў.

Толькі за апошнія гады ліцэісты займалі прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства па прафесіях «Повар», «Кандытар», «Слесар па рамонце аўтамабіляў», «Вадзіцель аўтамабіля», «Трактарыст-машыніст», «Цырульнік» і «Электрагазазваршчык». У ліцэі на высокім узроўні развіты тэхнічная і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Навучэнцы і работнікі штогод з’яўляюцца дыпламантамі рэспубліканскага злёту вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Выпускнік ліцэя Сяргей Пуцэйка быў лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Акрамя таго, розныя мерапрыемствы і святы, што ладзяцца ў ліцэі, зробяць гады навучання тут цікавымі і запамінальнымі. А сябры, якіх моладзь тут знойдзе, застануцца назаўсёды.

– Жадаю юнакам і дзяўчатам выбраць менавіта сваю прафесію, а разам з ёю – і шчаслівы жыццёвы шлях! – адзначае Алёна Яўсюк.


Паводле публiкацый газеты «Чырвоная зорка»