Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

ЯРМАРКА ВАКАНCIЙ У ЛIЦЭI


23 сакавіка 2017 гада ва ўстанове адукацыi «Уздзенскi дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесiйны ліцэй» адбыўся кірмаш вакансій. Выпускнікі, усе навучэнцы навучальнай установы выслухалі паведамленні аб сённяшняй сітуацыі на рынку працы раёна, змаглі пазнаёміцца з канкрэтнымі прапановамі і віртуальнымі магчымасцямі працаўладкавацца. Сюды запрасілі прадстаўнікоў тых працоўных калектываў, якія рэальна могуць запрасіць на работу, прытым не толькі цяперашніх навучэнцаў ліцэя, але і іх родных, знаёмых.

Актавая зала ліцэя паступова запаўнялася. Хлопцы і дзяўчаты, перагаворваючыся, рассаджваліся па месцах. І калі для першакурснікаў, напэўна, гэта было адно са шматлікіх падобных, праводзімых у гэтых сценах, мерапрыемстваў, то выпускнікі заходзілі з пэўнай доляй цікаўнасці. Так, многія з іх ужо дакладна ўяўляюць, дзе пачнецца іх працоўная біяграфія праз некалькі месяцаў, але былі і такія, што пакуль яшчэ ў пошуках першага месца працы.

Насцярожана ўспрымалі яны інфармацыю загадчыка сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяны Бірук аб тым, што колькасць беспрацоўных у раёне за апошнія паўгода крыху павялічылася – з 0,7 да 1 працэнта ад актыўна занятага насельніцтва. Паспрыяла таму і атрыманне пэўнай часткай жыхароў Уздзеншчыны паведамленняў аб налічэнні збору па кампенсацыі дзяржрасходаў на сацыяльныя патрэбы. Людзі сталі актыўна шукаць работу.

Менш запатрабаванымі ў раёне і за яго межамі сталі работнікі будаўнічых, іншых рабочых прафесій. Тым не менш, чакаюць свайго запаўнення 11 вакансій трактарыстаў-машыністаў, 10 – прадаўцоў, 24 – швачак на фабрыцы «Марк Фармэль». А ўвогуле каля 60 % прапаноў – гэта спецыялісты з вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, пераважна для сельгасвытворчасці (патрабуюцца заатэхнікі, ветфельчары, аграномы і г. д.). Усё часцей практыкуецца пераезд такіх беспрацоўных спецыялістаў на новае месца работы з іншых куткоў раёна і з-за яго межаў з адпаведнай дзяржаўнай падтрымкай. Арганізоўвае служба занятасці і дадатковае прафнавучанне, атрыманне новай спецыяльнасці, пра што рэгулярна з’яўляюцца абвесткі ў раённай газеце. Хтосьці, павучыўшыся на курсах і атрымаўшы бязвыплатную субсідыю, распачынае ўласную прадпрымальніцкую дзейнасць.

— Я заклікаю вас берагчы сваё першае рабочае месца, работу ўвогуле, — з такім заклікам звярнулася Таццяна Іванаўна да ліцэістаў. – Страціць яе куды прасцей, чым знайсці. Не ўсё адразу даецца, але калі вы зарэкамендуеце сябе старанным і працавітым работнікам, з часам будзе і кар’ерны рост, і прыбаўка да зарплаты. А пры непажаданым збегу абставін, калі вы ўсё ж апынецеся на раздарожжы, заходзьце ў цэнтр занятасці, будзем разам шукаць выхад з сітуацыі.

Спецыяліст аддзела кадраў райспажыўтаварыства Наталля Кавецкая паведаміла, што нямала выпускнікоў ліцэя працуе ў гандлёвых кропках, іншых прадпрыемствах спажыўкааперацыі раёна. І сёння тут чакаюць прадаўцоў. Жадаючыя павысіць кваліфікацыю па накіраванні райспажыўтаварыства без уступных экзаменаў могуць пасту-піць у Мінскі, Маладзечанскі каледжы, Гомельскі ўніверсітэт спажыўкааперацыі, дзе рыхтуюць прадаўцоў, повараў, кандытараў, барменаў, таваразнаўцаў, эканамістаў-менеджараў, маркетолагаў, бухгалтараў і па іншых спецыяльнасцях, а галоўнае – гарантуюць працаўладкаванне.

— Калісьці я вучылася ў нашым ліцэі, — на такой даверлівай ноце пачала размову з навучэнцамі дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Тамара Зародава. – Нашаму прадпрыемству 56 гадоў. Мы не стаім на месцы, рухаемся наперад. Па выніках работы за мінулы год наш КБА заняў восьмы радок у рэйтынгавай табліцы сярод 22 камбінатаў вобласці. Мы аказваем звыш дзесяці паслуг, многія з якіх (швачкі, цырульнікі і іншыя) аказваюць і выпускнікі ліцэя. Вось і цяпер у нас на практыцы вашы дзяўчаты, і не выключана, што некаторым з іх мы прапануем пастаяннае месца работы. Нас задавальняе ўзровень падрыхтоўкі тут спецыялістаў.

Не толькі ў гэты дзень, але ўвогуле частым госцем у сценах ліцэя з’яўляецца дырэктар ЗАТ «Кухцічы-Агра» Дзмітрый Лушакоў. Сельгаспрадпрыемства таксама прымае ў свае рады кваліфікаваных спецыялістаў.

Цеснае супрацоўніцтва наладжана ліцэем і з Дзяржынскай швейнай фабрыкай «Эліз», сэрвісным цэнтрам «Веста», дзе працуе нямала швачак, прадаўцоў, повараў, кандытараў з дыпломам аб заканчэнні ўстановы адукацыi «Уздзенскi дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесiйны ліцэй».

Адразу пасля завяршэння сустрэчы некалькі юнакоў і дзяўчат падышлі да загадчыка аддзялення бытавога абслугоўвання Дзмітрыя Антоненкі (на здымку), які выступаў у ролі вядучага мерапрыемства, каб высвятліць падрабязнасці, узяць каардынаты пэўных працадаўцаў. Апушчанае ў глебу даверу і ўзаемаразумення зерне дае першыя ўсходы.


Паводле публiкацый газеты «Чырвоная зорка»