Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Удзел у мiжшкольных спаборнiцтвах, прымеркаваных Дню абаронцаў Айчыны


18 лютага 2017 года прайшлi міжшкольныя спаборніцтвы, якія так падабаюцца юнакам. Прымеркаваны яны былi да Дня абаронцаў Айчыны і прайшлi на базе дзяржаўнай ўcтановы адукацыi «Уздзенская раённая гімназія». Удзел у спаборнiцтвах прынялі каманды СШ № 1 імя А. Пушкіна, СШ № 2 імя К. Крапівы, гімназіі, Нёманскай СШ імя І. Гурскага, Хатлянскай СШ, ліцэя, Негарэльскай СШ і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Каманды змагаліся ў зборцы і разборцы аўтамата, напаўненні магазіна патронамі, апрананні амуніцыі ратавальніка, стральбе па мішэнях, веданні песень ваенных гадоў і ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Дастойна канкурсанты вытрымалі і інтэлектуальны экзамен па веданні вайсковага алфавіта. За ходам спаборніцтваў сачылі эксперты страйкбольнага клуба «Ураган» Яўгеній Дзёмін, Андрэй Бянькоўскі, Яўгеній Якуценка, Максім Назаранка, Віктар Рамановіч і госці мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Іван Аліпаў, супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Мордас, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Юлія Зяневіч, метадыст райаддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Шыманская.

Усе каманды выступілі дастойна. У тройку лідараў трапілі СШ № 1, СШ № 2 і гімназія. Лепшым знаўцам ваеннай віктарыны назвалі Паўла Русака (гімназія). Найбольшую колькасць балаў у конкурсе «Адгадай мелодыю» набрала каманда нашага ліцэя. Лепшым стралком прызнаны Антон Кодзін (гімназія). Пераможцам па выніках ваенна-спартыўнай праграмы стала каманда СШ № 1.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і сувенірамі.


Паводле публiкацый газеты «Чырвоная зорка»