Адпачынак з карысцю | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Адпачынак з карысцю


Актывісты раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ праводзяць вольны час з карысцю. Кожнае мерапрыемства – гэта не толькі адпачынак на свежым паветры, але і шмат станоўчых эмоцый.

– На правядзенне гэтага мерапрыемства падштурхнулі самі хлопцы, – адзначыў старшыня РАС ДТСААФ Яўгеній Уласевіч. – Большасць з іх прыязджаюць сюды на веласіпедах, каб заняцца пошукавай работай у музеі ці пастраляць у ціры. Прапанаваў ім: давайце правядзём чарговы турнір па тактычнай стральбе, а да месца яго правядзення паедзем на веласіпедах. Яны пагадзіліся. Разам і прыступілі да падрыхтоўкі. На яе спатрэбілася крыху больш як тыдзень…

…Суботні ранак 17 кастрычніка выдаўся на дзіва сонечным. Жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве сабраліся каля будынка РАС ДТСААФ. Больш як 20 веласіпедыстаў з СШ № 1 імя А. Пушкіна, СШ № 2 імя К. Крапівы, ліцэя адзін за адным накіраваліся ў бок “салдацкіх горак”.

Першымі да месца правядзення спаборніцтваў прыбылі нашы ліцэісты, яны і паклалі першыя балы на свой рахунак. З веданнем правілаў дарожнага руху для веласіпедыстаў лепш за ўсіх справілася каманда СШ № 2. Вайсковыя званні ў парадку ўзрастання без памылак расклала каманда СШ № 1. Пасля была эстафетная паласа перашкод. Каманды з чатырох чалавек пераадольвалі бар’еры з аўтамабільных шын, поўзалі па-пластунску, узбіраліся па канаце, паражалі мішэні, кідалі “гранату”. Лепшы вынік паказалі пушкінцы, ліцэісты ж сталі трэцімі.

Па суме балаў першае месца прысуджана камандзе СШ № 1. Другі вынік паказала каманда СШ № 2, на трэцім месцы – каманда ліцэя.

Былі і персанальныя ўзнагароды. У намінацыі “Меткі стралок” адзначаны наш першакурснік Яўгеній Чаглей.

Пераможцы і лаўрэаты спаборніцтваў узнагароджаны граматамі раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.