Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Уздзенскія "зажигалки" на танцпляцоўцы ў Стара-Барысаве


9 чэрвеня ў Стара-Барысаве адбыўся абласны этап танцавальнага конкурсу “Вогнішча танца-2015”, удзел у якім прынялі больш як 50 лепшых танцораў сталічнай вобласці. Артысты розных узростаў выступалі ў намінацыях “Спартыўная лаціна”, “Стрыт-дэнс”, “Брэйк”, “Усходні танец” і “Шоу-праграма”. Уздзеншчыну на мерапрыемстве рытмічных і з запалам рухаў прадстаўлялі навучэнцы ліцэя Маргарыта Прайс, Анастасія Дземідовіч і Вольга Кучук.

Гледачы і кампетэнтнае журы ацэньвалі харэаграфічнае майстэрства танцораў у розных накірунках. Уздзенская каманда прадэманстравала танец у стылі “драм-стэп” і атрымала званне лаўрэата, а пераможцы атрымалі права прадставіць Мінскую вобласць у фінале аднайменнага конкурсу ў рамках правядзення Дня моладзі на фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.


Мария БУЛАШ, педагог-организатор Узденского лицея