VIII областное родительское собрание "Выбор молодых - выбор будущего" | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

VIII областное родительское собрание "Выбор молодых - выбор будущего"


«Выбар маладых – выбар будучага!» - так гучаў дэвіз VIII абласнога бацькоўскага сходу, які 16 мая 2015 года прайшоў на базе Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя. Удзел у мерапрыемстве, акрамя бацькоў і вучняў 8-11 класаў школ раёна, прынялі прадстаўнікі райвыканкама, раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, арганізацый-заказчыкаў кадраў, грамадскіх арганізацый, выпускнікі ліцэя мінулых гадоў.

Першае, што кінулася ў вочы ўсім, хто ў гэты дзень наведаў ліцэй, – шматлікія выстаўкі, размешчаныя на пляцоўцы каля будынка грамадска-бытавога корпуса і ў фае. На пляцоўцы “Тэрыторыя ТЭХНА” жадаючыя змаглі пазнаёміцца з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца ў працэсе навучання: трактарамі, МАЗамі, фурамі. Тут я і застала старшага майстра Леаніда Бэсмана, які скіраваў маю ўвагу на кампанію “Транс Ванс”, дзе працуюць многія выпускнікі ліцэя.

– Чатыры гады мінула з таго часу, як у нашым ліцэі пачалі рыхтаваць вадзіцеляў-міжнароднікаў, – адзначыў Леанід Казіміравіч. – За гэты час падрыхтоўку і перападрыхтоўку прайшлі звыш 100 чалавек, якія атрымалі адпаведны сертыфікат. Сярод такіх – Сяргей Гладкі, Аляксандр Пальчэўскі, Рамуальд Шэдаў, Сяргей Русецкі і іншыя. У лістападзе выпускаецца чарговая група міжнароднікаў, дзе майстрам працуе Сяргей Кудрыцкі. З верасня пачынаецца новы набор, працягласць навучання складае год і тры месяцы.

Багаццем пахаў напоўніла фае выстаўка кулінарных вырабаў “Ад творчасці да майстэрства”. Пірагі, булачкі, кексы, рулеты – кожны мог пачаставацца чым хацеў. У якасці руплівых гаспадынь, якія, дарэчы, не толькі прэзентавалі смачную і каларыйную прадукцыю, але і расказалі пра прафесію повара-кандытара, выступілі майстры Людміла Чаглей, Наталля Савуціна і Алена Піута.

Спыняліся дарослыя і каля міні-салонаў прыгажосці “Палітра творчасці”, дзе дзяўчаты разам з майстрамі Наталляй Раманавай і Аленай Валасюк дэманстравалі навыкі свайго прафесійнага майстэрства.

Усе ўдзельнікі сходу сабраліся ў актавай зале ліцэя, дзе размова пайшла пра неабходнасць атрымання кожным маладым чалавекам прафесіі, якая будзе прыносіць асалоду і абавязкова будзе запатрабавана на рынку працы. На гэта звярнула ўвагу прысутных намеснік старшыні райвыканкама Ала Зінавенка. Станоўчую ацэнку дзейнасці педагагічнага калектыву ліцэя дала метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Галіна Юшкевіч. Падрабязна на падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў спыніўся дырэктар ліцэя Алег Паўловіч. Выкладчык Алена Лапанік назвала 10 прычын вучыцца менавіта ў гэтай навучальнай установе. Сваімі думкамі пры выбары будучай прафесіі падзялілася выпускніца 2012 года Галіна Стараверава, якая штогод пашырае спектр творчых магчымасцей цырульніка.

Са словамі падзякі ў адрас выкладчыкаў ліцэя звярнуліся прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў “Сэрвіснага цэнтра “Веста” і Дзяржынскай швейнай фабрыкі “Эліз”, дзе навучэнцы спачатку праходзяць вучэбную практыку, а затым размяркоўваюцца на працу.

Прадаўжэннем бацькоўскага сходу стала работа па секцыях. У чарговы раз выкладчыкі і госці гаварылі пра неабходнасць правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў, псіхалагічную гатоўнасць дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў да выбару прафесіі, дзейнасць студэнцкіх атрадаў і вытворчых брыгад у летні час, духоўна-маральныя каштоўнасці сучаснай моладзі.

У час правядзення майстар-класаў па прафесіям (цырульніцкая справа і дэкаратыўная касметыка, тэхналогія зварачных работ, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля) дарослыя адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат: настолькі ўмела адны спраўляліся з лакам, нажніцамі, расчоскай, другія – з мантажом колаў, трэція – са зварачным апаратам. Безумоўна, ім будзе пра што расказаць дзецям дома.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі навучэнцы ліцэя, вучні гімназіі і СШ №1 імя А. Пушкіна.