Абласны этап конкурса "Арт-Вакацыя - 2015" | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Абласны этап конкурса "Арт-Вакацыя - 2015"


Уздзенская зямля шчыра вітала ўдзельнікаў абласнога этапа конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Арт-Вакацыі - 2015", які прайшоў на базе Уздзенскага ліцэя. Удзел у мерапрыемстве прымалі: Беразінскі і Смалявічскі аграрна-тэхнічныя прафесійныя ліцэі, а таксама Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. Арганізатарамі конкурсу выступілі: упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр. Галоўная задача мерапрыемства - грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, шанаванне мінулага, стварэнне аптымальных умоў для самарэалізацыі таленавітай моладзі. Конкурс "Арт-вакацыі - 2015" прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму праходзіць пад дэвізам: "Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні!"

Кожная заяўленная каманда прадэманстравала ўласную праграму з песнямі, вершамі і танцамі. Удзельнікі спрабавалі зрабіць сваё выступленне асаблівым, запамінальным і яркім, каб менавіта іх адзначыла строгае журы.

Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі гаспадароў сцэны - навучэнцаў Уздзенскага ліцэя. Яны прадставілі тэатралізаваную пастаноўку пад назвай "І ўсё пра тую вясну ўбачыў я ў сне…", у якой паспрабавалі адлюстраваць старонкі Вялікай Айчыннай вайны вачамі сучаснай моладзі. У якасці выканцаў галоўных роляў выступілі: Муратаў Мурат (15 гр), Удавічэнка Мікалай (71 гр), Лятун Валянціна(550гр). На "ўра" ўспрынялі гледачы і выступленне старшага майстра Леаніда Казіміравіча Бэсмана, які выйшаў на сцэну з музычнымі кампазіцыямі "Мой родны кут" і "Маладосць мая". Шквал апладысментаў заслужылі Занько Кацярына і Матвейчук Інна, якія выканалі песню ваенных гадоў "Ў зямлянцы". Спадабаліся гасцям таксама вакальныя нумары Бадуна Аляксандра і Цітко Юліі, а харэаграфічны нумар "Пра тую вясну", у выкананні Прайс Маргарыты, Аніскавец Валерыі, Паршыннай Ганны і Качарскай Валерыі, нікога не пакінуў абыякавым.

Не саступілі ў цікавай падачы сваіх мастацкіх нумароў і навучэнцы Смілавічскага ліцэя. Сімпатыю глядзельнай залы заваяваў Уладзіслаў Ярмаловіч, які выканаў песню ўласнага сачынення " Подзвіг у імя будучыні".

Беразінскім ліцэем на суд гледачоў была прадстаўлена музычная кампазіцыя "Гэта ўсё".

Членамі журы агляду-конурсу "Арт-Вакацыі - 2015" быў адзначаны належны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Каманда Уздзенскага ліцэя была ўзнагароджана дыпломам III ступені.

Марыя БУЛАШ, педагог-арганізатар Уздзенскага ліцэя.