Дзень закаханых у ліцэі | Узденский государственный сельскохозяйственный профессиональный лицей


Осуществляем набор в группы по переподготовке водителей механических транспортных средств категории «В» на право управления транспортными средствами категории «С» и водителей механических транспортных средств категории «С» на право управления составами транспортных средств категории «СЕ». Желающие дополнительно могут пройти подготовку на сертификат водителя-международника.

Справочная информация и запись по телефонам 80171860967, +375297004306 (МТС), +375295020275 (МТС).

Дзень закаханых у ліцэі


Урачыста Дзень Святога Валянціна сустрэлі навучэнцы Уздзенскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Напярэдадні свята, на працягу некалькіх дзён, у інтэрнаце працавала "пошта для закаханых". Юнакі і дзяўчаты адпраўлялі "валянцінкі" сваім сябрам і сяброўкам, выкладчыкам. Прычым аднесліся да такога метаду віншавання навучэнцы ліцэя адказна, з крэатыўным падыходам: большасць святочных паштовак была набыта не ў гандлёвых кропках, а зроблена сваімі рукамі. "Амур-паштальён", ролю якога выконвала першакурсніца Яня Палейчык, аператыўна дастаўляў прызнанні і віншаванні адрасатам.

Не абыйшоўся святочны вечар і без танцаў. Падчас цікавай забаўляльнай праграмы не давялося сумаваць нікому: падлеткі і выхавацелі з імпэтам выконвалі конкурсныя заданні, адказвалі на пытанні віктарын. Вядучыя Валерыя Аніскавец і Алена Кавальчук ўдала паклапаціліся пра тое, каб пазітыўны настрой не пакідаў навучэнцаў на працягу вечара. Вясёлыя конкурсы і музыка стваралі адпаведную атмасферу.

Напрыканцы вечара былі абраны Валянцін і Валянціна: імі сталі Крысціна Гербуленка і Аляксандр Баравік, якія атрымалі найбольшую колькасць паштовак з прызнаннямі. Пераможцы былі узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі, а астатнія ўдзельнікі свята атрымалі ў падарунак незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі ад праведенага мерапрыемства.

Марыя БУЛАШ, педагог-арганізатар Уздзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.